Навіны тэхналогій

Плата для ціхіх хатніх кампутараў ад AOpen

Кампанія AOpen прадставіла на еўрапейскім рынку новую матчыну плату i945GTm-VHL на аснове чыпсэта Intel 945GT Express, выкананую ў формаў-фактары micro-ATX і прызначаную для працы з мабільнымі працэсарамі Intel Core Duo/Core Solo, што азначае магчымасць стварэння на яе базе мультымедыйных хатніх персанальных кампутараў Viiv.

У якасці паўднёвага моста выступае чып Intel ICH7MDH, які забяспечвае падтрымку Intel Gigabit LAN і працу з прывадамі Serial ATA.

Асноўныя характарыстыкі i945GTm-VHL:

- падтрымка працэсараў Intel Core Duo/Core Solo Socket 479;
- сістэмная шына 667 МГц;
- набор сістэмнай логікі Intel 945GT з інтэграваным графічным ядром і Intel ICH7MDH;
- падтрымка аператыўнай памяці SO-DIMM DDR2 667/533/400 МГц, максімальны аб'ём якой можа складаць 2 гігабайта;
- падтрымка графічнага інтэрфейсу PCI Express x16;
- падтрымка IDE-прылад, SATA-назапашвальнікаў, якія можна аб'яднаць у масівы узроўняў RAID 0, 1;
- падтрымка гігабітнага сеткавага падлучэння Intel Gigabit LAN;
- падтрымка чатырох партоў USB 2.0, IEEE 1394;
- наяўнасць 7.1-канального Hi-Def гукавога кодэка;
- падтрымка канектараў VGA, DVI і S-Video.

Вядома, што плата з'явіцца на еўрапейскім рынку ўжо ў бягучым месяцы, так што аматары кампактных і прадукцыйных хатніх персанальных кампутараў могуць звярнуць сваю ўвагу на навінку – рэалізаваная падтрымка ўсіх неабходных функцый, а выкарыстанне мабільных працэсараў Intel і наяўнасць інтэграванага графічнага ядра дазволіць збіраць ціхія мультымедыя сістэмы.