Навіны тэхналогій

BenQ DC C800 - 8-мегапіксэльная камера за $259

Кампанія BenQ прадставіла новую лічбавую камеру пад індэксам DC C800, абсталяваную 8-мегапіксэльным CMOS-сэнсарам з адчувальнасцю ад 50 да 200 адзінак ISO.

Навінка абсталяваная аб'ектывам з 3-кратным аптычным павелічэннем, які працуе ў дыяпазоне эквівалентных фокусных адлегласцяў ад 38 да 108 мм. Для зручнага прагляду знятых фатаграфій маецца 2,4-цалевы TFT-дысплей з дазволам 480 х 234 пікселяў, а унутраная памяць аб'ёмам 32 Мбайт можа быць павялічана да 512 Мбайт за кошт падключэння карт памяці фармату Secure Digital. Акрамя гэтага, камера таксама забяспечаная сістэмай 4-кратнага лічбавага зуму, інтэграваным мікрафонам, убудаваным дынамікам, портам USB 2.0 і падтрымкай інтэрфейсу PictBridge.

Пры дапамозе BenQ DC C800 можна атрымліваць высакаякасныя JPEG-фатаграфіі з максімальным дазволам 3264 x 2448 пікселяў, а таксама здымаць відэа ў фармаце AVI з дазволам 640 x 480 пікселяў пры частаце 30 кадраў у секунду, прычым разам з гукавым суправаджэннем. Мінімальная дыстанцыя факусоўкі складае 50 см (6 см у рэжыме макраздымкі), а ў якасці элементаў харчавання выступаюць дзве АА-батарэі.

Апарат мае габарытныя памеры 89 x 32,7 x 60,5 мм і важыць 140 г

Новая лічбавая камера BenQ DC C800 ўжо даступная для набыцця па цане $259.