Навіны тэхналогій

Відэакарта Siluro ад Abit на базе працэсара GeForce 4 MX 440

Відэакарта Siluro ад кампаніі Abit распрацавана на базе графічнага працэсара GeForce4 MX 440.

Пры рэалізацыі карты распрацоўшчыкі Abit адмовіліся ад прапанаванага nVidia дызайну кулера і BGA-корпуса памяці.

Карта дастаткова хуткая для гульняў з падтрымкай DX7 - 90fps па cg_drawfps 1 у Quake III з дазволам 1024x768x32, пры ўсіх уключаных опцыях. Натуральна, карта не пацягне гульні новага пакалення, як і GeForce3, але MX 440 прадаюцца на Pricewatch крыху танней 110 даляраў, што на 30 даляраў менш GF3 Ti 200.